Ва Украіне выпусцілі адмысловы канверт, прысвечаны нобелеўскаму лаўрату прэміі міру Алесю Бяляцкаму. Адначасна выйшла і марка, прысвечаная Беларусі ў звязку з нобелеўскім уганараваннем праваабаронцы. Ініцыятарам такога выдання стаў Уладзімір Ханас, грамадскі дзеяч з Тэрнопалю. Ня так даўно ва Украіне прайшоў „Вандроўны фестываль” дакументальнага кіно аб правах чалавека Docudays UA. Яго галоўнай тэмай стала «Надзвычайнае становішча». Гэта зразумела і блізка ўсім нам. Надзвычайнае становішча – гэта выключная сітуацыя, калі асноўныя жыццёвыя патрэбы і правы чалавека знаходзяцца пад пастаяннай пагрозай. Учора – з-за пандэміі, сёння – з-за вайны. Але, вядома, гэтай тэмай сюжэты фільмаў не абмяжоўваюцца. У інтэрв’ю журналісту Віктару Карповічу рэгіянальны каардынатар «Мандрівнага фестивалю» па Тэрнопальскай вобласці Уладзімір Ханас расказаў пра сваё бачанне сітуацыі. Са згоды абодвух публікуем вытрымкі размовы.
— Падчас вандроўнага фестывалю «Docudays UA» праходзяць паказы найцікавейшых сучасных фільмаў у кінатэатрах, дамах культуры, школах і ВНУ, кінаклубах, крэатыўных прасторах, кнігарнях, бібліятэках. Пасля праглядаў арганізатары ладзяць тэматычныя дыскусіі і дыскусіі, каб прааналізаваць узнятую ў фільме праблему і шукаць шляхі яе вырашэння на мясцовым і дзяржаўным роўнях. Што вас уразіла за 15 гадоў фестывалю на Тэрнопальшчыне?
— Глядач хоча глядзець мыльныя меладрамы і суперажываць разам з героямі дакументальнага фільма. На жаль, да нядаўняга часу «мыльныя оперы» былі пераважна рашысцкага паходжання і мелі магчымасць уплываць на аўдыторыю з тэлеэкранаў, а шэдэўры сусветнай дакументалістыкі даходзяць да гледача толькі праз фестывальныя паказы і па ініцыятыве неабыякавых. — Такое вось „Надзвычайнае становішча” у кінематаграфіі і няма прасвету?
— Запыт на якаснае дакументальнае кіно ва Украіне быў заўсёды. Шкада, што гэта не разумеюць тыя, хто мае доступ да інфармацыйных рэсурсаў. „Вандроўны” робіць тое, што робіць”. Сярод іншага размова ішла пра філатэлію і яе важнасць.
Володимир Ханас — Філатэлія можа быць інструментам, які прыцягне ўвагу да пытання рэфармавання ААН. На сённяшні дзень маецца дастаткова фактычных дадзеных, якія бясспрэчна сведчаць пра тое, што Расейская Федэрацыя так і не набыла статус члена ААН у адпаведнасці з дзеючым Статутам, працэдурнымі правіламі Генеральнай Асамблеі і Савета Бяспекі ААН. Філатэлія можа стаць адным з інструментаў шырокамаштабнай інфармацыйнай кампаніі «Геть росію із ООН» #unrussiaUN, мэтай якой з’яўляецца фармаванне ў грамадзян дзяржаў-сябаў ААН разумення і ўсведамлення незаконнасці і беспадстаўнасці прысутнасці Расеі ў ААН, спыніць злоўжыванне Расеяй правамі Пастаяннага сябра Рады Бяспекі і, як вынік, спыненне збройнай агрэсіі супраць Украіны. Дзякуючы лабіраванню ініцыятыўнай групы 1 снежня 2022 году Вярхоўная Рада Украіны прыняла «Дэклярацыю аб незаконнасьці прысутнасьці Расеі ў ААН…», 15 снежня гэтае пытанне было вынесена ў Кангрэс ЗША у якасці праекта рэзалюцыі, а 16 снежня 2022 г. Міністр замежных спраў Д. Кулеба выступіў з афіцыйнай заявай аб пачатку працэдуры выключэння Расеі з ААН.
— А што тады рабіць з Беларуссю? – Беларусь, як і Украіна, з’яўляюцца заснавальнікамі ААН, у адрозненне ад Расеі. І мы павінны гэта мець на ўвазе. І тут гаворка не ідзе пра дыктатуру Лукашэнкі. Украіна павінна максімальна дапамагаць прадстаўнікам беларускай апазіцыі, салідарызавацца з імі. З іншага боку, не варта ігнараваць той факт, што ААН практычна нічога не робіць у напрамку падтрымкі беларусаў. Гэта яшчэ адзін аргумент на карысць рэфармавання ААН. Ну і ў беларусаў менш рэсурсаў. Таму, рыхтуючы спецыяльныя канверты да атрымання Нобелеўскай прэміі міру Цэнтрам грамадзянскіх свабодаў (старшыня Аляксандра Матвійчук), мы вырашылі зрабіць такі ж канверт для беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. І тут мы сутыкнуліся з пэўным выклікам. Ва Украіне хапае патрыятычных марак, сусветны розгалас выклікаў знакаміты «рускі карабель». У Беларусі такіх брэндаў няма. Таму мы вырашылі выпусціць праект маркі з беларускай сімволікай. Пасля абмеркаваньняў вырашылі абраць стылізаваны варыянт адной з першых марак незалежнай Беларусі з гербам «Пагоня». Гэта афіцыйны плацежны сродак – і своеасаблівы сімвал падтрымкі і салідарнасці з беларускім народам. І канверты, і маркі зробленыя, пасля спецгашэння — мы іх дашлем беларускім сябрам. Не абяцаю такога ажыятажу, як з маркай з караблём, але…
Пераклад Беларускага Радыё Рацыя
Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/va-ukraine-vypustsili-admyslovyya-kanv/?fbclid=IwAR2fbPqL9pzDRpf8rZaP_EfUPxqRIDg15W4N9tK7BiAm-oWmFKpwd0yELcM
https://hpravy.org/2023/01/26/%D0%B2%D0%B0-%D1%83%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%96%D0%BD%D0%B5-%D0%B2%D1%8B%D0%BF%D1%83%D1%81%D1%86%D1%96%D0%BB%D1%96-%D0%B0%D0%B4%D0%BC%D1%8B%D1%81%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D1%8B%D1%8F-%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%B2/
ВідповістиВидалитиhttps://moyby.com/news/516073/
https://euroradio.fm/ru/v-ukraine-vypustili-konvert-posvyaschennyy-alesyu-belyackomu
https://belsat.eu/news/26-01-2023-va-ukraine-vypustsili-kanvert-i-marku-z-pagonyaj-prysvechanyya-alesyu-byalyatskamu
https://m.nashaniva.com/ru/articles/308471/
https://charter97.org/ru/news/2023/1/26/533799/
https://www.facebook.com/ViasnaHumanRights/posts/pfbid02atDUCvWG8SrHi3Q6Ja57G7NU8kKiPW6HMb6CWDtnDbWn7PbUt2dzM57vhDfKm1zfl
https://www.facebook.com/racyja/posts/pfbid0edYatgy2rdnEKPAP6ZtnWEefiWT1jkDDzbieCrKDe77Bfmvr9bKf9hhNUbGND7bDl
https://khanasv.blogspot.com/2023/01/blog-post_26.html
https://www.racyja.com/hramadstva/va-ukraine-vypustsili-admyslovyya-kanv/?fbclid=IwAR2fbPqL9pzDRpf8rZaP_EfUPxqRIDg15W4N9tK7BiAm-oWmFKpwd0yELcM