субота, 26 лютого 2022 р.

У Тарнопалі адна чарга – людзей ў тэрытарыяльную абарону

 

З Госцем Рацыі – Уладзімірам Ханасам – старшынём тарнопальскай кінематаграфіі і перакладчыкам абмяркоўваем апошнія падзеі, звязаныя з агрэсіяй Расеі супраць Украіны.

РР: Тарнопаль знаходзіцца далёка ад мяжы з Расеяй. Што ў вас зараз адбываецца? 
Уладзімір Ханас: У Тарнопалі адзіная чарга – гэта людзі, якія запісваюцца ў тэрытарыяльную абарону. Працуем у стане ваеннага становішча, хоць і знаходзімся далёка, але нашыя дзеці ваююць, а мы дапамагаем. 
РР: Моладзь сапраўды гатовая бараніць Украіну? 
Уладзімір Ханас: Мы восем гадоў на вайне. Гэта і маладыя, і старэйшыя – у нас багата людзей з вайсковай падрыхтоўкай. Ідуць тыя, хто больш падрыхтаваны, хто больш патрэбны. Усе працуюць на падтрымку краіны. 
РР: Ці жыхары Тарнопалю разумеюць, што адбылося, з-за чаго гэтая вайна? 
Уладзімір Ханас: У абсалютнай большасці – так, разумеюць, у нас ёсць досвед і 1939-га года, і 40-х гадоў, і барацьба паўстанцкай арміі доўгія гады падполля, і барацьба з 2014 года. Вельмі выразна гэтую небяспеку яшчэ ў 2016 годзе агучыў адзін з найвядомейшых украінскіх праваабаронцаў, беларус Мікола Козыраў. 21-га лютага яго не стала.  Яшчэ ў 2016 годзе ён выразна растлумачыў, што Пуцін і Гітлер – гэта фактычна дзве разнавіднасці. І ўласна кажучы, мы гэта ведаем. 
РР: Што адбываецца ў крамах, на вуліцах? Ці ёсць нейкія прыкметы панікі? 
Уладзімір Ханас: Пакуль што ўсе жывуць у штатным рэжыме. Усе прадпрыемствы працуюць, як і працавалі. Адзінае, што дзеці не ідуць у школу і не працуюць дзіцячыя садкі. І не ўсе абмежаванні знятыя па каронавірусе. Улада працуе, поўнае паразуменне розных палітычных сіл і грамадскіх інстытутаў. 
РР: Ці ёсць яшчэ магчымасць спыніць гэтую агрэсію, сесці за стол перамоваў? 
Уладзімір Ханас: Калі верыць у тое, што чалавек, які кіруе Расеяй, і яго кліка, разумеюць, што такое перамовы. У мяне абсалютнае ўражанне, што гэта людзі, абсалютна адарваныя ад жыцця, якія хочуць крыві. Я не веру Пуціну і яго атачэнню. Я веру ва ўзброеныя сілы Украіны, ва украінцаў, Украіну. У дабрыню Пуціна я не веру. Гэта монстр. 
Цалкам гутарка ў далучаным файле: Гутарыў Міхал Андрасюк, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sumezhzha/uladzimir-khanas-u-ternopali-adna-charg/

Немає коментарів:

Дописати коментар