У эфіры Беларускага Радыё Рацыя паразмаўлялі з журналістам, літаратарам з Тэрнопаля Уладзімірам Ханасам, які распавёў пра стаўленне ўкраінцаў да беларусаў у дадзеных абставінах і пра тое, як цяпер жыве горад.
– Ці маглі б вы распавесці, як сустрэлі ранак 24 лютага?
– Была неспадзявана і страшна. Таму што я помню ты «іх там нету», якія прыйшлі ў Крыму 2014 годзе.
І трэба разумець, што вайна пачалася ў той дзень. І прагназавалася, што Пуцін можа напасці, але не хацелася верыць. І сталася тое, што сталася.– Што адбывалася ў Тэрнопалі ў гэтыя дні?
– Тэрнопаль далёка ад лініі атак, але гучаць сірэны. Працягваецца мабілізацыя, працуе тэрытарыяльная абарона. Мы прымаем уцекачоў, якія пачалі паступаць апошнія дні і дапамагаем арміі. Мы перайшлі ў рэжым вайны такім чынам. У Тэрнопалі спакойна, прадукты ёсць, вада таксама ёсць, адзіныя чэргі – у тэрытарыяльную абарону. Вечарам забаронены продаж алкаголя.
– Ці сустракаеце вы сярод уцекачоў, якія едуць у бок заходняй мяжы, беларусаў, якія ратуюцца ад вайны?
– Прыбываюць з розных месцаў, і, па-шчырасці, нікому ў галаву не прыходзіць запытвацца хто якой нацыянальнасці. Пасля абстрэлу ракетамі з тэрыторыі Беларусі, частка украінцаў, абсалютна небезпадстаўна вымагае прызнаць беларусаў агрэсарамі, іншая частка разумее, што ёсць розныя беларусы, што 4000 беларусаў сядзяць у турмах, дзясяткі тысяч выехалі за мяжу і Беларусь зараз акупаваная. Мы ведаем і пра беларусаў, якія ўступаюць у тэрытарыяльную абарону, мы дзякуем за інфармацыйную падтрымку, тых, хто выходзіў і магчыма выйдзе на блакаванне расейскіх брыгад. Мы ведаем, што бел-чырвона-белая Беларусь падтрымлівае Украіну. Цалкам гутарку слухайце ў далучаным аўдыёфайле: Беларускае Радыё Рацыя
Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/uladzimir-khanas-my-vedaem-shto-bel-chyrv/
Немає коментарів:
Дописати коментар