понеділок, 27 березня 2017 р.

Украінцы салідарныя зь беларусамі

Украінцы аказваюць салідарнасьць з рэпрэсаванымі беларусамі. Перад пасольствам Рэспублікі Беларусь у Кіеве прайшла акцыя пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў суседняй краіне. Украінцы, якія прыйшлі да беларускай дыпляматычнай місіі, патрабавалі вызваліць затрыманых беларусаў.

Каля беларускага пасольства ў Кіеве сабралася больш за 100 чалавек. Яны прынесьлі з сабой украінскія й беларускія бел-чырвона-белыя сьцягі. Пікетоўцы сьпявалі песьні й скандавалі «Свабода затрыманым!».
«За нашу і вашу свабоду» – з такім транспарантам да беларускага пасольства ў Кіеве ў прыйшоў адзін з удзельнікаў акцыі – Уладзімір Ханас. Ён патлумачыў Польскаму радыё, што памятае, як іншыя падтрымалі ўкраінцаў падчас нядаўняй Рэвалюцыі годнасьці, і таму выказаць салідарнасьць і падтрымаць тых, каму цяпер патрэбная дапамога, ён лічыць сваім абавязкам.
Таксама сваю салідарнасць з рэпрэсаванымі выказалі ўкраінскія праваабаронцы - удзельнікі 14-га Міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно аб правах чалавека Docudays UA
Знимка Ольги Веснянки, Mykola Netudykhata

І фатаграфія, якая праз некаторы час стане культавай. Эмоцыя Аляксандры Матвійчук, гэта, здаецца, не толькі "эмоцыя дня". Гэта эмоцыя нашай няпростай эпохі.  Украінскі сімвал перажыванні за будучыню цывілізацыі

Немає коментарів:

Дописати коментар