понеділок, 28 березня 2016 р.

«Слава Україні!», «Жыве Беларусь!»

Сьогодні у Києві, на вулиці Білоруській, 22, урочисто відкрили пам'ятник бєларусам, які загинули під під час Майдану Гідності, а також під час захисту України від військової агресії.

Меморіал  споруджено з ініціативи Ольги Гальченко та Олександри Альошиної і присвячений Михайлу Жизневському, який загинув 22 січня 2014 роки від кулі снайпера на вулиці Грушевського, Алесю Черкашину і Віталію Тіліженку,
які були добровольцям тактичної групи «Бєларусь», та загинули в бою під Старогнатівкою у серпні 2015 року. «Слава Україні!», «Жыве Беларусь!»

Публікації про сьогоднішню подію...
Публікації зі знимками з моєї мордокнижки


1 коментар:

  1. СЁНЬНЯ - ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ АЛЕСЯ ЧАРКАШЫНА
    28 жніўня а 18.00 пад Берасцем, у Камяніцы-Жыравецкай, ля помніка - сустрэча сябраў і паплечнікаў Алеся.
    Алесь Чаркашын – кіраўнік Берасцейскай гарадской арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў 2009-2013 гадах, капэлан беларускіх дабраахвотнікаў ва Ўкраіне у 2014-15 гг. Быў цяжка паранены ў баі пад Старагнатаўкай, памёр ад ранаў у шпіталі ў Запарожжы 28 жніўня 2015 года.
    Нарадзіўся Алесь 27 верасня 1982 года ў Брэсце ў сям’і Мікалая Аляксандравіча і Святланы Мікалаеўны Чаркашыных.
    Удзельнічаў у дзейнасці маладзёвага руху “Зубр” і спартова-патрыятычнай арганізацыі “Край”.
    З 2009 года ў БХД. Прайшоў шлях ад шараговага актывіста да кіраўніка гарадской арганізацыі партыі, быў актыўным удзельнікам усіх палітычных кампаніяў БХД гэтага перыяду. Быў сябрам Нацыянальнай рады, удзельнічаў у футбольнай камандзе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
    Увосень 2013 года правёў у Берасці вядомы пэрфоманс – выйшаў у адзенні прарока з рукамі ў чырвонай фарбе да будынку гарвыканкама і папярэдзіў уладу, каб перастала весці вайну супраць уласнага народа.
    З 2014 года навучаўся ў Таўрыйскім хрысціянскім універсітэце. Паралельна з вучобай далучыўся да тактычнай групы “Беларусь” у складзе Дабравольчага Украінскага Корпуса “Правага сектара”.
    Падняў над умацаваннямі ў Песках, дзе адбываліся асабліва жорсткія баі, нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
    Як уцаркоўлены вернік пратэстанцкай царквы, стаў капеланам беларускіх дабраахвотнікаў. Вёў агульныя малітвы. Аказваў першую медычную дапамогу. Не развітваўся з Бібліяй.
    Займаўся музыкай – граў на гітары спевы ўласнага сачынення, а таксама на словы Ларысы Геніюш.
    Аддаў жыццё за свабоду Украіны і Беларусі. На 33-цім годзе, ва ўзросце Хрыста, быў цяжка паранены ў баі пад Старагнатаўкай 10.08.2015. Памёр ад ранаў у шпіталі ў Запарожжы 28.08.2015.
    Пахаванне Алеся Чаркашына ператварылася ў сапраўдную маніфестацыю. Увосені 2016 года на магіле Алеся Чаркашына ў Камяніцы-Жыравецкай на сабраныя па ўсёй краіне сродкі быў усталяваны помнік

    ВідповістиВидалити